Паміж Украінай і Беларуссю няма ніякіх нявырашаных праблем, двум дзяржавам заўсёды ўдавалася знайсці ўзаемныя рашэнні ў любых складаных пытаннях, якія ўзнікалі.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 26 жніўня ў Кіеве падчас адкрыцця жылога комплексу беларускага пасольства ва Украіне і рэзідэнцыі пасла Беларусі.

«Таму сёння мы можам смела казаць пра сталае партнёрства, якое існуе ў адносінах паміж нашымі брацкімі дзяржавамі», — падкрэсліў Макей. Немалая заслуга ў гэтым дыпламатычных місій у Кіеве і Мінску, дадаў ён.

Як паведамлялася раней, беларускаму боку быў выдзелены ўчастак у Саломенскім раёне Кіева плошчай 0,25 га. Ён прызначаўся пад будаўніцтва комплексу будынкаў, уключаючы рэзідэнцыю пасла, жылы дом для дыпламатаў і супрацоўнікаў дыпмісіі, падземны паркінг, гасцявую аўтастаянку і пляцоўкі для адпачынку.

Увядзенне ў эксплуатацыю будынкаў пасольства адпавядае стратэгіі развіцця сеткі беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў за мяжой, а наяўнасць такой уласнасці за мяжой дазволіць зэканоміць на арэндзе жылля, а таксама забяспечыць высокі ўзровень бяспекі беларускіх дыпламатаў і членаў іх сем'яў, адзначыў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык на брыфінгу 18 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?