Арганізацыя Аб'яднаных Нацый будзе сачыць за трыма беларускамі да 2030 года. Дзяўчынкі трапілі ў лік гераінь міжнароднага праекта «10-гадовыя дзяўчынкі — пакаленне Мэтаў устойлівага развіцця». Яны прайшлі адбор, арганізаваны фондам ААН у галіне народанасельніцтва.

Праект рэалізуецца ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Адабраныя дзяўчынкі з розных краін, у тым ліку і з Беларусі, адкажуць на пытанні ды распавядуць пра свае планы на будучыню. У 2030-м супрацоўнікі ААН ім зададуць тыя ж пытанні, каб зразумець, што змянілася ў жыцці дзяўчынак. А да таго часу іх справамі будуць рэгулярна цікавіцца.

Адзначаецца, што адабраныя тры беларускі маюць патрэбу ў дадатковай дапамозе ў грамадстве. Сярод гераінь — дзяўчынка з інваліднасцю, жыхарка сельскай мясцовасці і прадстаўніца цыган. Іх гісторыі апублікуе сайт ААН. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?