Чакаецца, што да канца года ў Германію прыбудуць каля 300 тысяч уцекачоў, заявіў у інтэрв'ю Bild кіраўнік федэральнага ведамства па справах міграцыі і бежанцаў Франц-Юрген Вайс.

«Я мяркую, што ў гэтым годзе прыбудуць крыху менш за 300 тысяч чалавек», - сказаў ён.

Паводле яго слоў, ведамства можа паспяхова справіцца з уладкаваннем 250-300 тысяч імігрантаў. Гэты ўзровень чыноўнік назваў аптымальным.

«Калі прыбудзе больш, нам прыйдзецца працаваць пад ціскам. Мы ўвойдзем у крызісны рэжым», - заявіў Вайс.

Аднак цяжкі 2015 год не паўторыцца, мяркуе ён.

У мінулым годзе ў Германію прыбылі больш за мільён бежанцаў і імігрантаў, у асноўным з краін Блізкага Усходу, Афганістана і Афрыкі.

Па дадзеных міністэрства ўнутраных спраў ФРГ, за першыя шэсць месяцаў гэтага года па прытулак звярнуліся больш за 390 тысяч чалавек. Невядома, колькі з іх прыехалі да 1 студзеня, і колькі пасля.

Згодна з інфармацыяй Bild, зараз на разглядзе знаходзяцца 530 тыс заявак на атрыманне прытулку ў Нямеччыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?