Гай Рычы

Аўтар знакамітых фільмаў «Карты, грошы, дзьве рулі» і «Вялікі куш» абвясьціў, што зьбіраецца зьняць для кампаніі Warner Bros новую стужку пра Шэрлака Холмса.

Прычым фільм будзе не паводле знакамітых твораў сэра Артура Конан‑Дойла, а паводле коміксаў, якія павінны пабачыць сьвет у найбліжэйшы час.

Прадусар, кажуць, «крыху перапрацаваў» характар героя — дэтэктыў у яго ўжо не такі кансэрватыўны, і часта адпраўляецца шукаць прыгодаў.

Што пагражае знакамітаму дэдуктыўнаму мэтаду «рыцара скрыпкі і піпкі» — пакуль няясна. Таксама цікава, што зробіць Гай Рычы з доктара Ватсана.

Сцэнар карціны ўжо даўно гатовы, але Рычы яго дапрацоўвае.


Ня выключана, што кансэрватыўны Холмс ператворыцца ў новым фільме
ў такога вясёлага героя. Кадр з фільму "Вялікі Куш" (Snatch)
.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0