newsday.co.zw
Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ аддаў загад аб арышце ўсіх членаў алімпійскай зборнай краіны, як толькі іх самалёт прызямліўся ў аэрапорце Харарэ.
На Гульнях-2016 у Рыа выступаў 31 зімбабвійскі спартсмен, але ім не ўдалося заваяваць ніводнага медаля. Самае высокае месца, якое ўдалося заняць атлетам з гэтай краіны, — восьмае.
«Мы выдаткавалі грошы краіны на гэтых пацукоў, якіх называюць спартоўцамі, — прыводзіць BuzzNigeria словы Мугабэ. — Калі вы не гатовыя ахвяраваць сабой дзеля хоць бы «медных» ці «латуневых» медалёў (маюцца на ўвазе 4-е і 5-е месцы), як нашы суседзі з Батсваны, значыць, вы проста спусцілі нашы грошы. Калі б нам былі патрэбныя людзі толькі для таго, каб злятаць у Бразілію, праспяваць наш гімн і пранесці наш сцяг, то мы б паслалі каго-небудзь з выдатных дзяўчат і юнакоў з Універсітэта Зімбабвэ.