У Беларусі прынята канчатковае рашэнне аб пераходзе на 11‑гадовую школу.

Такія вынікі нарады ў прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях развіцця агульнай сярэдняй адукацыі. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Анатоль Рубінаў.

Паводле яго слоў, пераход да 11‑гадовай агульнай сярэдняй адукацыі добра распланаваны і не прывядзе да ўзрушэнняў. «Усё лепшае, што напрацавана ў школе, захаваецца. Прынцыпы змяненняў, якія прапануецца замацаваць дэкрэтам, у тым, каб не ўводзіць новаўвядзенні, прызнаныя немэтазгоднымі, але пры гэтым не адмаўляцца ад напрацаванага, каб не рабіць ломкі ў школе», — сказаў Анатоль Рубінаў.

Задача сённяшняй школы — палепшыць якасць адукацыі не за кошт перагрузкі вучняў, павелічэння колькасці гадзін і вучэбных гадоў, а за кошт паляпшэння якасці падручнікаў, выкладчыцкага працэсу, падкрэсліў ён.

Занепакоенасць, што выказваецца ў грамадстве наконт двайнога выпуску вучняў у наступным годзе, Анатоль Рубінаў назваў неапраўданай. Паводле яго слоў, старшакласнікі, якія павінны былі стаць апошнім выпускам 11‑годкі і першым выпускам 12‑годкі, з’яўляюцца аднагодкамі. Адбылося гэта з‑за таго, што ў 1998 годзе дзяцей прымалі ў школу як у падрыхтоўчы клас з 6 гадоў (на 12‑гадовы тэрмін), так і ў першы клас з 7 гадоў (на 11‑гадовы тэрмін).

У час нарады прэзідэнт падкрэсліў, што неабходна звярнуць увагу на сістэму цэнтралізаванага тэсціравання. Заданні для тэстаў не павінны быць вельмі складаныя, а арыентаваныя на ўзровень звычайнай сярэдняй школы.

Існуе праблема і з падрыхтоўкай падручнікаў, якія неабходна зрабіць зразумелымі і даступнымі дзецям. Анатоль Рубінаў падкрэсліў таксама, што «галоўная задача школы падрыхтаваць не проста спецыяліста, а паўнацэннага грамадзяніна, гатовага ўступіць у жыццё і далей набываць неабходныя веды».‑

БЕЛТА

Глядзі яшчэ:
Камэнтар Аляксандра Класкоўскага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0