П'яны матацыкліст пратараніў сёння ў цэнтры Мінска патрульную машыну, паведамілі ў сталічнай ДАІ.

ДТЗ адбылося ў раёне вуліц Інтэрнацыянальнай і Леніна. Супрацоўнікі ДАІ зафіксавалі перавышэнне хуткаснага рэжыму з боку матацыкліста. На патрульнай машыне яны паехалі за парушальнікам і перакрылі яму шлях, калі матацыкліст спыніўся на святлафоры.

Але матацыкліст, убачыўшы гэта, пачаў рух і пашкодзіў патрульны аўтамабіль. Затым ён даехаў да вуліцы Леніна і сутыкнуўся там з Audi.

Пасля ДТЗ матацыкліста затрымалі супрацоўнікі спецпадраздзялення мінскай ДАІ. Было ўстаноўлена, што байкер знаходзіцца ў нецвярозым стане. Да ўсяго ў яго не было пасведчання кіроўцы. Правоў матацыкліст быў пазбаўлены за язду ў п'яным выглядзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?