• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • ЧС 2018
  • Хакей
  • Біятлон
  • Тэніс
  • Іншы спорт
  • Алімпіяда-2018
Футбол

Tribuna.com

29.08.2016 / 10:24

Самы беларускамоўны футбаліст краіны распавёў пра пераход на мову, «Пагоню» і чаму яго навучыла апошняя кніга Алексіевіч

У цяперашнім сезоне форвард салігорскага «Шахцёра» прыцягвае да сябе ўвагу не толькі галамі. З нядаўніх часоў Мікалай Януш актыўна папулярызуе беларускую мову. На ёй форвард вядзе свой інстаграм, перыядычна дае пасляматчавыя экспрэс-інтэрв'ю і нават каментуе футбол. Аб сваім захапленні нацыянальнай культурай Януш распавёў Андрэю Маслоўскаму з Tribuna.com.

Tribuna.com

Прыводзім некалькі вытрымак з матэрыялу.

Аб беларускай мове і кнізе, з якой усё пачалося

— Перад новым годам Воўка Пірог (журналіст газеты «Прессбол») у адным з інтэрв'ю завёў тэму беларускай мовы. Я яму на мове адказаў. Затым на ўзнагароджанні ў Салігорску мяне упікнуў: «Ну, раз прамаўляў тады, давай і цяпер». І я спантанна нешта выдаў. А на «Зорным мячы» ўжо Уладзімір Навіцкі падштурхнуў — выйшла таксама нядрэнна. А потым падумаў: а чаму б не рабіць так пастаянна? І пайшла тэмка. Я захацеў прыцягнуць увагу да таго, што мы — беларусы, і што ў нас ёсць свая мова. Я вельмі зайздросціў Мікалюнасу [футбаліст «Шахцёра], які з сям'ёй, не саромеючыся, пераходзіў на літоўскую.

Мая цешча з-пад Пінска, дзе размаўляюць на сумесі ўкраінскай, польскай, беларускай і рускай моваў. Там такая салянка! Калі мне было 20, я, слухаючы яе, думаў: «Ну калгас. Што яна кажа наогул?» Цяпер жа бегаю за ёй і прашу растлумачыць значэнне некаторых слоў.

Увогуле, падумаў, а чаму мы не можам размаўляўць на сваёй мове, і адважыўся паспрабаваць.

Я яшчэ не магу гаварыць свабодна на мове, бо яе няма вакол. Я не чую яе па тэлебачанні, у крамах, на вуліцах. Калі раней на мове ішлі навіны, перадачы, спартыўныя трансляцыі, то цяпер гэтага няма. Калі каментаваў футбол з Навіцкім, сказаў чыстую праўду — я вырас на яго беларускамоўных рэпартажах. Цяпер, дарэчы, справа пастаўлена так, што калі я загавару на мове, усе будуць лічыць мяне апазіцыянерам.

Тое ж самае і з «Пагоняй». Гэта наш гістарычны сімвал.

Наконт сцяга не ведаю, але герб дакладна. І мяне карабаціць, што цяпер, калі я надзену майку з «Пагоняй», мяне назавуць апазіцыянерам. Чаму?! Я не разумею гэтага. Трэба, наадварот, прасоўваць мову і ўсё культурнае, а не ствараць такія ўмовы.

Пра Алексіевіч

Пасля таго, як Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію, азнаёміўся з яе творчасцю. Прачытаў дзве кнігі — пра Чарнобыль і пра развал Савецкага Саюза.

Я сам з чарнобыльскай зоны і ў дзяцінстве бясплатна ездзіў аздараўляцца ў санаторыі. Цяпер старэйшы сын ідзе тым жа шляхам. Таму мне было вельмі цікава прачытаць «Чарнобыльскую малітву». І я скажу, гэта жорсткая і вельмі цяжкая кніга. Мне было неймаверна складана прапускаць праз сябе пакуты людзей, але я даведаўся праўду пра тое, як усё адбывалася. Доўгі час я рос з такім веданнем: грымнуў рэактар, і ўсіх вывезлі.

І толькі пасля чытання даведаўся, як людзі пакутавалі, калі пакідалі свае дамы, як станавіліся адрынутымі на новых месцах, як СССР усе хаваў.

Маё меркаванне — не кожны гатовы даведацца гэтую праўду. І я не рэкамендую чытаць кнігу ўражлівым людзям.

А вось пра развал СССР вельмі спадабалася. Цяпер мне становіцца зразумелай прырода паводзінаў тых жа прадавачак з салігорскага ўнівермага. Гэтая кніга пра іх.

Пра людзей, якія пражылі вялікую частку жыцця пры Саюзе, якія так і не змаглі перабудавацца і прыстасавацца да новага часу.

У жонкі два браты ў Мікашэвічах займаюцца прадпрымальніцтвам. Калі да іх у краму заходзяць пакупнікі, іх атачаюць увагай. Падказваюць, што лепш выбраць. Да людзей ставяцца паважліва, бо яны прынеслі свае грошы. І ў гэтую краму будуць прыходзіць, нягледзячы на тое, што там крыху даражэй. А нядаўна быў у салігорскім універмагу. За прылаўкам сядзіць жанчына з такім выглядам, быццам я ёй вінен усё на свеце. Пытаюся: «А дзе ў вас вось гэта?» - «А, ідзі вунь там паглядзі». Робіць мне ласку.

Раней асуджаў такія паводзіны, а цяпер разумею. Вось менавіта гэтаму навучыла мяне кніга «Час second hand» - разумець людзей, якія не змаглі перабудавацца пасля развалу СССР.

Яшчэ спадабалася біяграфія Маргарэт Тэтчэр. Моцная кніга пра Жалезную лэдзі. Было вельмі цікава даведацца, як яна мяняла Вялікабрытанію. Паводле яе слоў, было гэта вельмі цяжка. За месяц беспрацоўе магло вырасці з аднаго мільёна да трох! І трэба было спраўляцца з незадаволенасцю, але Тэтчэр прывяла усё ў норму.

Яшчэ крутая кніга Златана Ібрагімавіча. Рэкамендую ўсім. А зараз чытаю Уладзіміра Познера «Развітанне з ілюзіямі».

Пра мову

— Сёлета завёў акаўнт на істаграм. Дакладней, мне завялі. Выпадкова ў Салігорску сустрэў хлопцаў, якія займаюцца нашымі сацыяльнымі сеткамі. Разгаварыліся пра тое, чаму людзі не ходзяць на «Будаўнік». Хлопцы сказалі, што цяпер усе ў сетцы, і прапанавалі завесці інстаграм, каб быць бліжэй да заўзятараў. Спадзяваўся, што змагу іх зацікавіць.

Першыя пару запісаў былі на рускай, а калі ўбачыў, што для майго тэлефона можна спампаваць беларускую мову, перайшоў на «мову». Пайшла тэма.

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
З Пагоняй і па-беларуску. Паглядзіце на новую эмблему ФК «Дняпро» ФОТА
У правілы гульні ў футбол унесены сем зменаў — поўны спіс
Брэсцкія фанаты так цешыліся голу ў вароты БАТЭ, што паламалі трыбуну
У сезоне-2019 беларускі футбол падтрымае каманда Voka — будуць раздаваць хлапушкі, ляскоткі і шалікі
Палітыка і грамадства
Наш адказ на санкцыі: Дзерман заявіў, што больш ні рубля не патраціць на візы і паездкі на Захад
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі восем чалавек

Белчыгунка з 12 снежня прапануе ноў-хаў пры пакупцы білетаў у Расію
У бальніцах знаходзяцца 11 мігрантаў, сярод іх — пяцёра дзяцей
Гарадзенцу далі паўтара года калоніі за тое, што сігналіў пратэстоўцам
Маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар прысудзілі да чатырох гадоў калоніі
У Паўднёвай Афрыцы заявілі, што «амікрон» не выклікае цяжкіх формаў у прышчэпленых
Удава Зельцэра тры тыдні правяла ў Навінках
Усяго патроху
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Бранскай вобласці перакуліўся мікрааўтобус з беларусамі: адзін чалавек загінуў
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу
У Мінскім раёне мужчыну затрымалі па падазрэнні ў згвалтаванні прыёмных дзяцей

Магілёўца адправяць у псіхіятрычную бальніцу за кактэйль Молатава
Жыхар Бабруйска тройчы за год стаў ахвярай кібермахляроў
Карысная інфа
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мінздароўя: Чарговая хваля кавіду ў Беларусі заканчваецца
У ЕС прапаноўваюць зрабіць вакцынацыю ад каранавіруса абавязковай. Грэцыя ўвяла штрафы для грамадзян пасля 60 год без прышчэпак
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Стала вядомая цана на расійскі газ для Беларусі на наступны год
Колькі грошай улады трацяць на мігрантаў і колькі на беларусаў. Лічбы ўражваюць
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
Урад задумаўся аб увядзенні картак на ежу для незаможных
Меркаванні
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
Што цікавага адбылося ў беларускай музыцы за восень? 
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Алек Болдуін заявіў, што не націскаў на спускавы кручок рэвальвера, калі загінула аператар Галіна Хатчынс
Рэпер Аксімірон выдаў першы за шэсць гадоў альбом, і у адным з трэкаў згадаў Лукашэнку
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У Паўднёвай Афрыцы заявілі, што «амікрон» не выклікае цяжкіх формаў у прышчэпленых
Расійскі парламентарый звязаў санкцыі супраць Беларусі з «каланізатарскай палітыкай Захаду»
Кіраўнікі Літвы, Польшчы і Украіны заклікалі ўзмацніць санкцыі супраць Расіі
Літоўскія спецслужбы: Мінск спрабуе ўкараніць інфарматараў у асяроддзе апазіцыйных палітыкаў
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
МЗС Украіны: Лукашэнка спаліў усе масты, зрабіўшы Беларусь варожай краінай
ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам
Галоўнае
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
Наш адказ на санкцыі: Дзерман заявіў, што больш ні рубля не патраціць на візы і паездкі на Захад
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Санкцыі — гэта добра ці дрэнна? Спрабуем зразумець па заявах уладаў
Лукашэнка расказаў пра ўльтыматум Беларусі: патрабуюць, каб мы сталі «дэмакратычнай, перспектыўнай, развітой» дзяржавай
У бальніцах знаходзяцца 11 мігрантаў, сярод іх — пяцёра дзяцей
Маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар прысудзілі да чатырох гадоў калоніі
Усяго патроху
«Ці ўсе эканомяць і напружваюцца?» Лукашэнка — аб праекце дэфіцытнага бюджэту на 2022 год
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
Удава Зельцэра тры тыдні правяла ў Навінках
Фота / Відэа
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Канфіскаваны форд Віктара Бабарыкі прадалі з аўкцыёну — заявіліся шэсць удзельнікаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
Гарачыя тэмы
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх