Міністэрства адукацыі плануе інфармаваць абітурыентаў аб колькасці заяў, што паступаюць у прыёмныя камісіі, плане набору і свабодных месцах праз Інтэрнэт.

Аб гэтым расказала сёння на прэс‑канферэнцыі кансультант аддзела вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Марыя Карпенка.

Яна адзначыла, што з гэтай мэтай супрацоўнікі ведамства сумесна з Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы стварылі рэсурс abiturient.by, праз які можна будзе атрымаць падрабязную інфармацыю аб ходзе ўступнай кампаніі ў любой з ВНУ краіны.

Плануецца, што інфармацыя аб ходзе ўступнай кампаніі будзе абнаўляцца адзін раз у дзень. «Мы спадзяёмся, што ВНУ падтрымаюць ініцыятыву ведамства і збояў у атрыманні неабходных звестак не будзе», — адзначыла Марыя Карпенка.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0