Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прызначыў старшыню Харкаўскай абласной дзяржадміністрацыі Ігара Райніна кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта.

Пры гэтым Парашэнка адзначыў паспяховую работу Райніна на пасадзе старшыні Харкаўскай абласной дзяржадміністрацыі.

Прэзідэнт Украіны выказаў надзею, што Райнін зможа распаўсюдзіць поспехі сваёй працы ў Харкаўскай вобласці на ўсю Украіну.

Пры гэтым прэзідэнт паабяцаў, што сёння будуць падпісаны адпаведныя ўказы аб звальненні Барыса Ложкіна з пасады кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта і прызначэнне на яе Райніна.

Ложкін павінен узначаліць Нацыянальную інвестыцыйную раду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?