Праз некалькі месяцаў Беларусь можа стаць бязвізавай для грамадзян 80 краін. Гаворка ідзе пра адмену віз для турыстаў, якія прыбываюць праз аэрапорт «Мінск». Пра гэта на сумесным пасяджэнні калегій Мінспорту і Мінпрыроды расказаў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной.

thenextweb.com

Паводле яго слоў, на дадзены момант дакумент знаходзіцца ў Савеце міністраў. У ім гаворыцца аб магчымасці ўезду ў Беларусь без віз для грамадзян краін, якія не маюць праблем у сферы міграцыйнай палітыкі. Таксама важна адзначыць, што калі дакумент будзе прыняты, то без візы ў Беларусь можна будзе трапіць толькі паветраным транспартам, праз аэрапорт «Мінск». Без візы знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі такія турысты змогуць на працягу 5 сутак.

«Адна з перашкодаў развіцця турызму — візавы рэжым. Праца ідзе фрагментамі — адмененыя візы для наведвання Белавежскай пушчы, днямі быў падпісаны аналагічны указ аб Аўгустоўскім канале. Бязвізавы рэжым ужо працуе для грамадзян Ізраіля, Катара, ААЭ і Кітая. Гэта невялікія фрагменты, на якіх адпрацоўваецца сістэма. Цяпер у Савеце міністраў ляжыць праект дакумента, дзе разглядаецца магчымасць адмены віз для грамадзян 80 краін, паспяховых з пункту гледжання міграцыйнай палітыкі. Я спадзяюся, на працягу некалькіх месяцаў гэты дакумент будзе падпісаны», — цытуе словы Міхаіла Партнога сайт traveling.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?