AP

AP

Сёння з'явілася інфармацыя, што кіраўнік Узбекістана Іслам Карымаў шпіталізаваны з інсультам.

Радыё Свабода Узбекістан звярнулася да вядомых палітыкаў постсавецкай прасторы, як яны ставяцца на Карымава. Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч зазначыў у сваім каментары:

«Я шчыра кажучы выказваю спачуванне яго родным і блізкім [з прычыны хваробы]. Ведаў я гэтага чалавека. Ведаеце, я вас, напэўна, здзіўлю, раз вы працуеце на радыё «Свабода». Я вельмі паважаў гэтага чалавека, разумеючы, што ён дыктатар, разумеючы, што ва Узбекістане няма дэмакратыі. Я вельмі дрэнна разбіраюся ва ўсходніх справах, але як чалавек ён быў вельмі годны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0