Фота: Дзяржпагранкамітэт Беларусі
Ноччу 28 жніўня нарад заўважыў два аўтамабілі, якія рухаліся ад дзяржмяжы ўглыб беларускай тэрыторыі. Падчас пераследу памежнікі вымушаны былі выкарыстаць табельную зброю для спынення транспартных сродкаў парушальнікаў, бо яны, ігнаруючы патрабаванні, спрабавалі збегчы. Далёка з'ехаць на прабітых колах кантрабандыстам не ўдалося.
Як высветлілася, у аўтамабілях двое жыхароў Маларыты перавозілі 44 тушы буйной рагатай жывёлы. Мужчыны затрыманыя, праводзіцца разбіральніцтва.

