Фота: cdn2.macworld.co.uk
Трое пазоўнікаў — Тод Кліры, Юн Бай і Томас Дэвідсан — звязваюць завісанне экранаў на новых смартфонах з тым, што Apple вырашыў не выкарыстоўваць металічны «шчыт», які выкарыстоўваўся ў iPhone 5. Яны вінавацяць кампанію ў махлярстве і парушэнні законаў аб абароне правоў спажыўцоў і патрабуюць пакрыць страты.
У Apple не змаглі аператыўна адказаць Reuters на запыт аб каментары.
Праблема з завісаннем экранаў iPhone 6 і iPhone 6 Plus, якая атрымала назву «хвароба тача» (Touch Disease), была апісана на мінулым тыдні на сайце iFixit — кампаніі, якая прадае запасныя часткі для гаджэтаў Apple і аналізуе прадукцыю кампаніі.
Так, «хвароба тача» з'яўляецца толькі на iPhone 6 і iPhone 6 Plus прыкладна праз год іх выкарыстання. Экран перастае рэагаваць на дотыкі, наверсе можа з'яўляцца белая палоска, прычым замена экрана не вырашае праблему.