Для стварэння рознаўзроставай беларускамоўнай групы на базе дзіцячага сада № 44 па вул. Нёманская, 29 патрэбна набраць неабходную для адкрыцця групы колькасць дзетак.

Бацькоў, якія хочуць, каб іх дзеткі атрымлівалі дашкольную адукацыю на беларускай мове, просім звяртацца да ініцыятыўнай групы:

Раман: (029)184-24-20 (vel),

(025)602-73-50 (Life), 18.00-22.00.

Васіль: (029)840-18-12 (мтс), 8.00-22.00 [email protected].

Перавагі беларускамоўнай групы:

- дзіця з ранняга ўзросту будзе мець стасункі на беларускай мове, што станоўча паўплывае на яго развіццё;

- невялікая колькасць дзетак у групе дазволіць выхавацелю больш увагі надаваць кожнаму дзіцяці;

- для дзетак, не размеркаваных у гэты садок, з’яўляецца дадатковы шанец у яго трапіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0