У Беларусі плянуецца пабудаваць армянскую царкву, сказаў у інтэрвію агенцтву «Навіны‑Армэнія» старшыня армянскай рэлігійнай абшчыны Беларусі Андрэй Амбарцумян:

«Я думаю, што сёлета мы атрымаем зямельны ўчастак і пачнем будаваць армянскі храм па ўсіх канонах армянскай апостальскай царквы»

«Мы лічым, што прыйшоў час пабудаваць на цудоўнай беларускай зямлі помнік армянскага архітэктурнага дойлідзтва», — сказаў Амбарцумян.

Армянская абшчына Беларусі была створана ў 1992 годзе, а армянская рэлігійная абшчына — у 2003 годзе.

Андрэй Амбарцумян адцеміў таксама надзвычай добразычлівае стаўленьне беларускіх уладаў, у прыватнасьці Аляксандра Лукашэнкі, да армянаў Беларусі.

Паводле АМИ «Новости-Армения»

На фота: катэдральны сабор у Эчміадзіне, гістарычным цэнтры армянскай апостальскай царквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0