Сяргей Лаўроў, фота Бі-Бі-Сі |
Прэс‑сакратар «Газпрому» Сяргей Купрыянаў пацьвердзіў, што такая верагоднасьць высокая.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад Партыі Рэгіёнаў Васіль Кісялёў мяркуе, што сёньняшняя заява Лаўрова пра павышэньне цаны на газ — спосаб абароны расейскіх эканамічных інтарэсаў.
Кісялёў падкрэсьліў, што пвышэньне цаны на газ ня толькі ня спыніць Украіну на шляху ў НАТО, але і падагрэе ў краіне антырасейскія настроі, паведамляе Эхо Москвы.
У 2008 г. цана на імпартны газ для Ўкраіны складае 179,5 даляра, а для Беларусі — 128.