10-гадовая ўнучка Аляксандра Лукашэнкі Віка зьнялася ў галоўнай ролі ў камэдыі «На сьпіне ў чорнага ката». Пра гэта піша «Комсомольская правда в Белоруссии». На пытаньне, як у фільм трапіла ўнучка А. Лукашэнкі, рэжысёр карціны Іван Паўлаў адказаў: «Мяне папрасілі прагледзець на адну зь дзіцячых роляў дзяўчынку Віку Лукашэнку дзевяці гадоў. Без аніякіх умоваў, пакідаючы за мной рашэньне, браць дзіця на ролю ці ня браць. І я адказаў: «Чаго не? Хай прыходзіць».

Акрамя яе, у фільме зьняліся Філіп Кіркораў (бясплатна, на просьбу Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі), Валянцін Прохараў і Міхаіл Жыгалаў.

Рука брытанскага піяр-майстра Цімаці Бэла? Хутчэй, Уладзіміра Замяталіна. Майстар палітычнай прапаганды ўзначаліў «Беларусьфільм», паабяцаў ператварыць яго ў беларускую фабрыку мрояў. У ЗША і асабліва Азіі кіназоркі робяць палітычныя кар'еры. Чаму б не адваротнае — зьмяняць імідж праз кіно?

Lukashenko Vika. Фота Комсомольской правды в Белоруссіі
Дзед Лёха (Міхаіл Жыгалаў) перадаў Віцы (Віка Лукашэнка) любоў да прыгодаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?