Фота: timedotcom.files.wordpress.com

Фота: timedotcom.files.wordpress.com

Цела прэзідэнта Узбекістана, пра смерць якога ўлады краіны паведамілі напярэдадні, адправілі з Ташкента ў Самарканд, паведамляе ТАСС. У Самаркандзе 3 верасня адбудзецца пахаванне Іслама Карымава.

Як адзначае агенцтва, у аэрапорце Ташкента жалобны картэж сустрэлі больш за тысячу чалавек. Труна з целам Карымава была накрыта белым паланцінам і нацыянальным сцягам краіны, працэсію суправаджала рота дэсантнікаў, духоўныя асобы і сваякі Карымава.

На тэрыторыю аэрапорта труну занеслі вайскоўцы, яна была адпраўленая ў Самарканд. Паветраная прастора над гэтым горадам для грамадзянскіх рэйсаў цяпер закрыта, адзначае ТАСС.

Як паведамляў карэспандэнт РБК з Ташкента, раніцай у суботу, 3 верасня, уздоўж трасы, па якой ехаў жалобны картэж, выстраіліся некалькі тысяч чалавек з кветкамі ў руках.

Калі картэж праязджаў міма людзей, яны кідалі пад колы аўтамабіляў кветкі, многія — плакалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0