Судна Kurt-C, якое знаходзілася ў аднадзённым круізе з турыстамі, сярод якіх былі замежнікі, трапіла ў шторм, перадае Hurriyet.
Капітан прыняў рашэнне вяртацца ў порт, на адлегласці дзвюх міль ад берага судна пачало хіліцца і завальвацца на бок. Каманда апавясціла аб крушэнні берагавую ахову і раздала ўсім пасажырам выратавальныя камізэлькі.
Па словах відавочцы, якія прыводзіць тэлеканал NTV, судна хутка перавярнулася, пасля чаго ўсе, хто быў на борце, апынуліся ў моры.
У ходзе аперацыі, у якой апынуліся задзейнічаны 90 чалавек, былі выратаваны 79 пасажыраў і членаў экіпажа, 33 з іх пацярпелі.
Два чалавекі — грамадзянка Турцыі і 14-гадовая грамадзянка Лівана — прапалі без вестак.