Чацвёра ўдзельнікаў Алімпіяды і двое цяжкаатлетаў, якія ў сувязі з рашэннем Міжнароднай антыдопінгавай камісіі не змаглі выехаць у Рыа-дэ-Жанейра, атрымалі ад Рэгіянальнага грамадскага фонда імя Героя Расіі Ахмат-Хаджы Кадырава машыны. Ключы ад іх уручыў в.а. кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў.

Ушаноўванне алімпійцаў праходзіла ў палацы ўрачыстасцяў «Сафія». 

Спартсмены з Чачні не змаглі заняць прызавыя месцы ў Рыа-дэ-Жанейра. Кадыраў выказаў упэўненасць, што да наступных Алімпійскіх гульняў яны падрыхтуюцца лепш і заваююць медалі для Расіі.

Няўдачу ён патлумачыў тым, што вакол зборнай Расіі была створана нервовая абстаноўка. У той жа час камандны вынік Расіі Кадыраў назваў вельмі добрым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0