Вось некалькі словаў аб маім унівэрсытэце, можа, зацікавіць каго з чытачоў? Польшча зрабіла чарговы крок дзеля прыцягнення студэнтаў з‑за мяжы — унівэрсытэт імя Адама Міцкевіча ў Познані распачаў на факультэце польскай філялёгіі новую форму стацыянарнага навучаньня для тых, хто ведае польскую мову недастаткова добра, альбо ня ведае зусім. Навучаньне бясплатнае.

Адбываецца ў Collegium Polonicum у Слубіцах, мястэчку на самай польска‑нямецкай мяжы. Піць каву пасьля заняткаў студэнты часам ходзяць ў Нямеччыну, бо Collegium Polonicum — гэта сумесны праект Пазнаньскага Ўніверсітэту і Эўрапейскага Ўнівэрсытэту Віадрына ў Франкфурце‑на‑Одэры.

Акрамя інтэнсіўнага курсу польскай мовы, а таксама другой замежнай (ангельскай альбо нямецкай) і асноваў лаціны, прадугледжаныя лекцыі па літаратуры, польскай і сусьветнай гісторыі і культуры, па польскім мовазнаўстве, філязофіі, па майстэрстве перакладу і шмат яшчэ што.

Навучаньне адбываецца ў зусім міжнародных групах студэнтаў з усяе Эўропы.

Немалым плюсам зьяўляецца атрыманьне пасьля заканчэньня навукі ня толькі польскага, але і нямецкага дыплёму.

Адным словам, і праграма навучаньня цікавая, і пэрспэктывы для росту ёсьць, і камфортнае жыльлё ў інтэрнатах прадстаўляецца, і студэнты з Расеі, Украіны, Эўрасаюзу ўжо цэлы год вучацца, толькі вось нашых беларусаў пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?