Ірына Дарафеева заваявала Гран‑пры ў конкурсе «Хіт фэстывалю». Маладая артыстка атрымала 5 тыс. эўра ўзнагароды за выкананьне песьні «Я мала ведаю пра любоў». Другое месца заняў гомельскі сьпявак Сяргей Якуш, трэцяе — расейская вакалістка Вэрона.
Ірына Дарафеева атрымала прапанову ўдзелу ў некалькіх польскіх фэстывалях, а таксама індывідуальных канцэртаў у Польшчы.
Фэстываль ў Зялёнай Гуры нагадвае былы Фэстываль савецкай песьні, аднак, арганізатары зазначаюць, што гэтае мерапрыемства ўжо ня мае палітычнага кантэксту.
Амфітэатр імя Анны Герман ў Зялёнай Гуры быў запоўнены амаль да апошняга месца.
Учора позна ўвечары былі абвешчаныя вынікі музыкальнага спаборніцтва. «Залаты Самавар» і 15 тыс. злотых заваяваў студэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту Сэбастыян Плявіньскі за ўласную інтэрпрэтацыю песьні «Да здравствует эстрада». Самавар сапраўдны й можна ў ім заварваць чай.