У 6:55 ў Рэпкінскім раёне на 214‑км шашы Кіеў — Чаргнігаў — Новыя Ярылавічы мікрааўтобус Volkswagen (зарэгістраваны ў Беларусі), у якім знаходзіліся тры чалавекі, сытукнуўся з рэйсавым аўтобусам Setra (зарэгістраваным у Літве), які ехаў зь Вільні ў Кіеў з двума кіроўцамі і 27 пасажырамі.
У выніку ДТЗ на месцы загінулі кіроўца мікрааўтобусу, жанчына (1973 г.н.) -- ягоная жонка, і іх сын 1999 году нараджэньня.
Кіроўца аўтобусу (1954 г.н.) з траўмамі рознай ступені цяжкасьці шпіталізаваны ў цэнтральную райбольніцу,
Гэтую інфармацыю пацьвердзілі nn.by у беларускім пасольстве ва Ўкраіне.
***
Беларускае консульства ва Ўкраіне не паведаміла прозьвішча беларускай сям’і, што загінула ў выніку аварыі. Карэспандэнту «НН» параілі зьвярнуцца па падрабязнасьці ў Міністэрства замежных спраў Беларусі, куды пасольства яшчэ ўчора накіравала ўсю інфармацыю.
Аднак у МЗС таксама не атрымалася атрымаць падрабязнасьці: «Прозьвішча мы не назавем, а куды яны ехалі – нас гэта не цікавіць».
Пры гэтым супрацоўніца міністэрства дадала, што ведамства на дадзены момант выконвае ўсе неабходныя працэдуры.
«Інтэрфакс» са спасылкай на ДАІ паведамляе, што загінуўшыя -- грамадзяне Беларусі, якія вярталіся дахаты.