Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін распавёў у інтэрв'ю Bloomberg пра тое, якім, на яго думку, павінен быць будучы лідар Расіі. Тэкст інтэрв'ю апублікаваны на сайце Крамля.
Reuters.com
«Сыходжу з таго, што будучы лідар павінен быць дастаткова маладым чалавекам, але спелым», — сказаў ён, адказваючы на пытанне журналіста пра тое, ці будзе будучы лідар Расіі прадстаўніком больш маладога пакалення.
Ці будзе сам прэзідэнт Расіі ўдзельнічаць у выбарах у 2018 годзе, пакуль не вядома. Па словах Пуціна, казаць пра гэта «абсалютна рана». Ён нагадаў, што ў верасні 2016 года ў Расіі пройдуць парламенцкія выбары.