«На помніку Аляксандру Неўскаму ў Віцебску няма расійскага духу», — цытуе старшыню віцебскай грамадскай арганізацыі «Расійскі культурны цэнтр «Русь» Ігара Патапава расійскае агенцтва «Рэгнум».

Беларускія чыноўнікі, паводле меркавання эксперта, «таемна ўвасобілі свае спецыфічныя прыхільнасці», бо не паказалі ў помніку ідэі адзінства, магутнасці і абароны расійскай зямлі. Як беларускія чыноўнікі меліся ў беларускім помніку ўвасобіць такія ідэі, не паведамляецца.

Не спадабаўся Патапаву і надпіс на помніку выкананы па-беларуску.

«Нічога гэтага ў помніку Аляксандру Неўскаму ў Віцебску няма зусім, няма расійскага духу. А каб у гэтым ніхто не сумняваўся — яшчэ і надпіс на пастаменце выкананы на «белмове»», — абразліва кажа ён пра дзяржаўную мову Рэспублікі Беларусь.

Помнік віцебскай княжне Аляксандры, яе мужу Аляксандру Неўскаму і сыну Васілю быў пастаўлены ў Віцебску ў чэрвені 2016 года.

За тое, каб паставіць помнік выступала мясцовая епархія БПЦ і прарасійскія актывісты. Улады пайшлі ім насустрач. Але цяпер актывісты хочуць, каб на беларускай зямлі чужы князь стаяў не з жонкай і сынам, з войскам, як на помніку ў Пскове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?