«Здаючы сёньня дакумэнты на візу ў польскі візавы цэнтар, пачуў ад першаснай праглядальніцы дакумэнтаў на ўваходзе: «А кто вам разрешіл заполнять бланк по-белорусскі!?» — расказвае ў сябе ў фэйсбуку бізнэсовец Алесь Гуркоў. — Гэтая заява ў іх раздрукаваная па-расейску, там толькі сваё трэба ўпісаць. А чарга вялікая на ўваходзе сабралася і пакорліва чакае. Жонка кажа, што я зрабіўся ўвесь чырвоны, ну пэўна ж не ад сораму. І тут я голасна выгукнуў: «Пшэцеж мамы два ензыкі ўжэндовэ, то і пішэ в двух ензыках едночэсьне!» Змоўкла адразу, але давялося пасьля 5 разоў да яе падыходзіць на перагляд, усё адпраўляла, што не гэтак раскладзеныя паперы, аж покі не дала талёну з нумарам на здачу», — абураецца Гуркоў.

Людзі і раней наракалі на тое, што ў польскім візавым цэнтры ўся даведкавая інфармацыя выкананая па-расейску, па-беларуску нічога няма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру