Раней тут у розныя часы месціліся ПТВ і псіхдыспансэр. А яшчэ раней тут знаходзілася школа, у якой выкладаў Якуб Колас.
За савецкім часам на сцяне пабудовы была нават мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніка. Гарадскія ўлады не здолелі даць рады аварыйнай пабудове і прадалі яе прыватнікам.
Новы ўласнік планаваў зрабіць там забаўляльны цэнтр з боўлінгам, кафэ, барам. Аднак высветлілася, што ў гэтым месцы грунтовыя воды падыходзяць надта блізка да паверхні зямлі.
Таму нельга ў падвальным памяшканні зрабіць боўлінг. Да канца года ўладальнік прыме рашэнне, ці рэстаўраваць будынак, ці знесці яго і будаваць новы.