Фатограф аб’ездзіў усе геаграфічна скрайнія кропкі Беларусі, каб зафіксаваць штодзённае жыццё беларусаў. Чатыры часткі вялікага праекта публікаваліся і ў «НН»: Поўнач — Асвея, Поўдзень — Камарын, Захад — Высокае, Усход — Хоцімск. Цяпер жа Гудзілін паказвае адзін 16-хвілінны фільм у сукупнасці гэтых гісторый. Але робіць гэта вельмі незвычайна.

Рэкамендацыі па праглядзе: калі ласка, выкарыстоўвайце поўнаэкранны рэжым і знешнія дынамікі ці навушнікі (у відэа выкарыстоўваецца высокія і нізкія частоты)

Ад аўтара: Гэтае відэа — частка выставачнага праекта Кандэнсат, які зусім нядаўна завяршыўся ў прасторы ЦЭХ. Але вельмі важна дадаць адну рэч, якой не было ў анатацыях да выставы. Свае фота- і відэаздымкі я перабіваю запісамі з беларускага тэлебачання. Менавіта тымі навінамі, якія ішлі ў той самы час, калі я здымаў. Моманты ў відэа сінхранізаваныя ледзь не секунда ў секунду, ці з розніцай у некалькі гадзін. Гэта творчае пераасэнсаванне эфіру нашай краіны, які стылізаваны пад архіўны запіс на відэакасеце. Ці тых жаданняў, як у анекдоце, «жыць у той краіне, якую паказваюць па тэлебачанні». Гэта мая версія той Беларусі, якую я бачу, даследую і фіксую. І памятайце, у вас заўсёды ёсць магчымасць пераключыць канал ці выключыць.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?