Уэсьлі Снайдэр віншуе Марка Ван Бастэна,
euro2008.uefa.com

ГаляндыяІталія – 3:0!

"Аранжавыя" жорстка пазьдзекаваліся зь дзеючых чэмпіёнаў сьвету.

Калі першы матч панядзелка, дзе сышліся зборныя Францыі і Румыніі, быў самым малацікавым з матчаў чэмпіянату, то гэты матч быў самы відовішчны і захапляльны. І трымаў няглядзячы на лік у напрузе да апошняй хвіліны.

На 25-й вызначыўся форвард мадрыдзкага "Рэалу" Рууд ван Ністэлрой. Праз шэсьць хвілін гол-прыгажун забіў Уэсьлі Снайдэр, таксама гулец "Рэалу". Дарэчы, Снайдэру ў панядзелак споўнілася 23 гады. Някепскі падарунак на дзень народзінаў.

У другім тайме італьянцы ледзь не перахапілі ініцыятыву, мелі некалькі добрых момантаў. Але Джовані ван Бронкхорст з "Фэенорду" на 79-й хвіліне правёў тлустую рысу пад спадзевамі італьянцаў – 3:0. Галяндцы мелі потым пару момантаў зрабіць лік 4:0.

Турнірнае становішча: Галяндыя – 3, Францыя, Румынія – па 1, Італія – 0.

Матчы другога туру ў гэтай групе будуць згуляныя ў пятніцу. Італія згуляе з Румыніяй (19:00), а Галяндыя з Францыяй (21:45).

* * *

А ў аўторак, 10 чэрвеня, уступяць у барацьбу каманды групы "D".

А 19-й пачнецца матч Гішпанія – Расея, а ў 21:45 на поле выйдуць зборныя Швэцыі і Грэцыі.

* * *

Зьвярніце ўвагу таксама на тое, што ўжо трэці дзень запар на чэмпіянаце забіваюць штодня па тры мячы. У першы дзень: Чэхія -- Швайцарыя - 1:0, Партугалія - Турцыя - 2:0. Другі дзень: Аўстрыя - Харватыя - 0:1, Нямеччына - Польшча - 2:0. У панядзелак таксама былі забітыя тры мячы. Праўда, у адной сустрэчы. У матчы Францыя і Румынія галоў не было.

P.S. І вось што цікава, хто-небудзь глядзеў па БТ фільм пра апазыцыю і злобныя пляны ЗША, што супаў зь першым таймам матчу Галяндыя - Італія, ці таксама ня здолеў пераключыцца з футболу?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?