Reuters.com
Беларускі спартсмен, які вынес сцяг Расіі на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды, паступіў па-таварыску і па-мужчынску. Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
«Гэта ўчынак. Наш спартсмен паступіў сур'ёзна, па-таварыску і па-мужчынску. Калі за такія ўчынкі трэба адказваць, будзе адказваць», — заявіў Дзмітрый Мірончык.
Як выстветлілася, сцяг Расіі нёс Андрэй Фомачкін — 53-гадовы спартыўны функцыянер.