Былы міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў, у якога Андрэй Фомачкін, што нёс расійскі сцяг на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў, працаваў памочнікам у 2009 годзе, характарызуе яго як дысцыплінаванага і адказнага чалавека.

Reuters.com

Reuters.com

«Гэта вельмі дысцыплінаваны і выканаўчы чалавек», — распавёў у чацвер Грыгараў, які ўзначальваў Мінспорту на працягу 2005-2009 гадоў. Паводле яго слоў, Фомачкін — майстар спорту па лёгкаатлетычным дзесяцібор'і, а гэты від спорту «выхоўвае мужных людзей».

«Наогул, ён такі — калі яму сказалі памерці, ён памрэ. Таму я яго і ўзяў тады ў памочнікі», — сказаў Грыгараў.

Ён таксама назваў ўчынак Фомачкіна мужным і годным павагі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?