Часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Узбекістана прызначаны прэм'ер-міністр Шаўкат Мірзіяеў. Такое рашэнне было прынята на сумесным пасяджэнні Заканадаўчай палаты і Сената Олій Мажліса (верхняя і ніжняя палаты парламента рэспублікі).

ru.sputniknews-uz.com

Старшыня Сената Олій Мажліса Нігматыла Юлдашаў, які па канстытуцыі Узбекістана павінен быў быць прызначаны в.а. прэзідэнта, заявіў самаадвод.

59-гадовы Шаўкат Мірзіееў узначальвае кабінет міністраў Узбекістана са снежня 2003 года.

Па Канстытуцыі Узбекістана, выбары новага прэзідэнта павінны быць праведзены на працягу трох месяцаў пасля прызначэння в. а. кіраўніка дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру