Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю разаслала ва ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкамаў і Мінскі гарвыканкам інструкцыю пра арганізацыю абслугоўвання выбаршчыкаў.
Пірожныя па 15 капеек на леташніх выбарах. Фота naviny.by
Міністэрства распісала, што мусяць зрабіць названыя структуры, каб стварыць «святочны настрой, забяспечыць высокую якасць абслугоўвання і прывабнасць паслуг грамадскага харчавання» 11 верасня ў час правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў 6 склікання.
Міністэрства рэкамендуе забяспечыць наяўнасць разнастайнай прадукцыі грамадскага харчавання, у тым ліку беларускай нацыянальнай кухні, садавіны і напояў, сувенірнай і друкаванай прадукцыі. Вядома, са зніжкамі «на асобныя тавары і прадукцыю грамадскага харчавання».
Установам гандлю рэкамендуецца таксама забяспечыць правядзенне дэгустацый.
Міністэрства рэкамендуе даць магчымасць безнаяўнага разліку пакупнікам праз карткі БелКарт і міжнароднай плацёжнай сістэмы Visa і MasterCard.
Інструкцыю падпісала намесніца міністра Ірына Наркевіч. Паглядзець дакумент можна тут.
Каментары