Маскоўскі гарадзкі суд задаволіў скаргу сваякоў польскіх афіцэраў, расстраляных у Катыні.

Нагадаем, раней Хамоўніцкі суд адмовіўся нават разглядаць скаргу заяўнікаў. «Гэтая адмова і была прызнана незаконнай сёньня», ‑‑ сказала адвакат Анна Ставіцкая, якая прадстаўляе ў судзе інтарэсы сваякоў загінуўшых.

Але ў той жа час, паводле яе словаў, «цяжка сказаць, як зробіць суд, мяркуючы па тым, як ён незаконна адмовіў ў прыняцьці нашай скаргі».

Нагадаем, што сваякі польскіх афіцэраў не могуць атрымаць доступу да многіх матэрыялаў справы, паколькі на іх стаяць грыфы «Сакрэтна», «Абсалютна сакрэтна».

Эхо Москвы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0