Укіду бюлетэняў на выбарчым участку №625 у Мінску не было, заявіла сёння журналістам старшыня акруговай выбарчай камісіі Каліноўскай выбарчай акругі №108 Ірына Родзік.

«Сёння ў шэрагу інтэрнэт-крыніц з'явілася інфармацыя аб укінутых бюлетэнях у скрыню для датэрміновага галасавання на выбарчым участку №625 па Каліноўскай выбарчай акрузе. Гэтая інфармацыя з'яўляецца правакацыяй і накіравана на дыскрэдытацыю выбарчай кампаніі. На дадзеным участку для галасавання ўстаноўлены празрыстыя скрыні, галасаванне праводзіцца галосна, адкрыта, празрыста», — падкрэсліла старшыня.

Ірына Родзік адзначыла, што сумесна з сакратаром гарадской выбарчай камісіі праверыла спісы выбаршчыкаў, пратакол датэрміновага галасавання.

«Была выяўлена адна памылка, хутчэй, нават недакладнасць. Сакратар дадзенай камісіі фіксавала ў пратаколе дадзеныя з нарастаючым вынікам. Таму, магчыма, лічбы, якія агучвалі назіральнікі на дадзеным участку, і лічбы ў пратаколе разыходзяцца», — паведаміла яна.

Па словах Ірыны Родзік, у пратакол датэрміновага галасавання па кожнаму дню павінна уносіцца тая колькасць выбаршчыкаў, якая прыйшла ў гэты дзень. «Сакратар ўчастка памылкова уносіла дадзеныя з нарастаючым вынікам кожны дзень — гэта значыць, да прыкладу, у сераду былі ўнесены дадзеныя за аўторак і сераду, у пятніцу — за чатыры дні», — распавяла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?