«Вельмі паважаю Эдуарда Пальчыса, тое, што ён рабіў, заўсёды было дзёрзка, смела і з шыкоўным пачуццем гумару. Лічу яго сапраўдным героем новага часу. Для Беларусі 1863х.соm было трэба, геніяльна, і на злобу дня. Гэта было правакацыйна дакладна, але тое, у чым яго абвінавачваюць, — гэта проста абсурд», — напісаў у сваім фэйсбуку шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў.
Так Гуркоў адгукнуўся на артыкул жонкі палітвязня Вікторыі Пальчыс пра артыкулы Пальчыса, якія былі прызнаныя экстрэмісцкімі на закрытым пасяджэнні суда.