10 чэрвеня на 80-м годзе жыцьця ў адной зь нямецкіх клінік памёр пісьменьнік Чынгіз Айтматаў, клясык расейскай і кыргызскай літаратуры. Апошнія гады ён быў паслом Кыргызстана ў Францыі і Бэльгіі, але за тры месяцы да сьмерці пакінуў гэтую пасаду.

Раманы і аповесьці Айтматава былі добра вядомыя за савецкім часам. Многія зачытваліся ягонымі «Бывай, Гульсары», «Белым параходам», «Буранным паўстанкам», «Плахай». Пэўны час менавіта Айтматаў быў рэдактарам часопісу «Иностранная литература».

Айтматаў, сын рэпрэсаванага ў 1937 годзе «ворага народу», да апошняга заставаўся пісьменьнікам-гуманістам. Менавіта тэмы чалавека, яго душы, пачуцьцяў, сумленьня заставаліся цэнтральнымі ў творах пісьменьніка. «Я ўвогуле адчуваю жыцьцё як трагедыю. З жыцьцесьцьвярджальным фіналам», — cказаў у адной з гутарак Айтматаў.

На беларускую мову яго творы перакладалі І. Сакалоўскі, С. Міхальчук, М. Стральцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?