ucpb.org

ucpb.org

Пра гэта заявіў лідар АГП Анатоль Лябедзька на прэс-канферэнцыі ў Мінску, адказваючы на пытанне, ці плануе партыя адмовіцца ад дэпутацкага месца, якое было атрымана ў выніку, як яны лічаць, несумленных выбараў.

— Мы ўсе рашэнні прымаем калегіяльна. Мы будзем абмяркоўваць гэтае пытанне. Я думаю, я буду кансультавацца са сваімі калегамі па правацэнтрысцкай кааліцыі. Тут ёсць свае плюсы і мінусы. Усё будзе пакладзена на шалі вагаў. Што рабіць з яе мандатам, мы будзем вырашаць, бо яна партыйны кандыдат.

Пасля прэс-канферэнцыі палітык заявіў, што схіляецца да таго, што палітрада АГП прыме рашэнне пакінуць Канапацкую ў парламенце. Лябедзька лічыць, што яна адна з падтрымкай партыі зможа больш, чым 108 праўладных дэпутатаў.

Па словах палітыка, Ганна Канапацкая, як і іншыя спікеры АГП (так у партыі называюць сваіх кандыдатаў), правяла вельмі моцную і інтэнсіўную кампанію.

— Я сам быў на шматлікіх яе пікетах. Яна пазіцыянавала сябе вельмі выразна — як прадстаўнік апазіцыйнай структуры. Яе праграма — мільён новых працоўных месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?