Архітэктарка Аляксандра Баярына звярнула ўвагу на тое, што ў продажы з'явіўся «неймаверны шыкоўны» дом у англійскім стылі.

Дом, коштам 2,43 млн руб. ($1,25 млн), размешчаны ў маляўнічым ціхім месцы, у лясной зоне, але разам з тым — блізка да горада, па адрасе: Мінскі раён, а/г Ждановічы, вул. 1-я Дачная, 8.

Дом выкананы ў англійскім стылі. Англійскі стыль — спалучэнне арыстакратызму і стрыманасці.

Агульная плошча дома — 502 кв.м., зямельны ўчастак — 11 сотак.

Вышыня столі складае 4—6! метраў.

Фасад дома мае свае асаблівасці: кладка клінкернай цэглы ручной фармоўкі, а таксама спецыяльнага архікамню.

Пярэдняя частка дома выглядае вельмі акуратнай і прыгожай дзякуючы нізкаму маналітнаму падмурку (2,8 м), абліцаванаму іспанскай пліткай строгіх адценняў. Каменная труба коміна характэрная і з'яўляецца адной з цікавостак дома.

Драўляныя шклопакеты з хвоі, падобныя на аконныя праёмы замкаў мінулых стагоддзяў, надаюць экстэр'еру вытанчанасць.

Дах дома высокі і востры, шматскатны з франтамі, пакрыты керамічнай чарапіцай французскай вытворчасці.

Усе камунікацыі, якія знаходзяцца ў доме, цэнтральныя, усталяваны газавы кацёл (DeDietrich), дом абсталяваны сігналізацыяй.

Уваходная дзверы вядуць у гасцёўню (67 кв.м.). На першым паверсе ёсць месца пад ўстаноўку джакузі і саўны, з пакоем адпачынку і сваімі ванным і туалетным пакоямі (90 кв.м.).

Таксама на першым паверсе ёсць жылы пакой (19 кв.м.), вялікі хол (23 кв.м.), кухня (20 кв.м.), пральня, санвузлы і іншыя функцыянальныя памяшканні.

У гасцінай падрыхтавана месца для каміна, які з'яўляецца галоўным элементам ангельскага стылю.

На другім паверсе размяшчаюцца тры спальныя пакоі (68 кв.м. + 27 кв.м. + 26 кв.м.) са сваімі санвузламі, таксама ёсць гардэробны пакой.

Ключавыя моманты дваравой прасторы дома — гэта наяўнасць некалькіх ўваходных груп у дом, дзверы якіх выраблены па індывідуальным праекце (штучнае састарванне). Вонкавае асвятленне выканана ў класічным стылі (свяцільні Roger Praider). Тэрыторыя вакол дома пакрыта газоннай травой, роўна падстрыжанымі кустамі і выкладзеная брукам. Ля ўваходу ў дом — абсталяваная барбекю зона, побач з якой удала можа размясціцца альтанка для адпачынку сям'і і гасцей гаспадароў. Навес для аўтамабіля і агароджа дадзенай тэрыторыі маналітныя, абкладзеныя клінкернай цэглай і аздобленыя натуральным дрэвам. Вароты і брамка — гэта ручная коўка, у брамцы ёсць відэадамафон.

Безумоўна, англійскі стыль — гэта класіка. Нягледзячы на ўсю строгасць і кансерватыўнасць, англійская стыль справядліва лічыцца ўзорам элегантнасці, вытанчанасці і бездакорнага густу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0