Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу на працягу двух дзён дасягнуць канчатковай дамоўленасці з расійскім бокам па пастаўках энерганосьбітаў. Такі вынік рабочай сустрэчы кіраўніка дзяржавы з віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам.

president.gov.by

president.gov.by

«Я азнаёміўся з вашым дакладам па гарачых слядах па перамовах у Маскве. Хацеў бы, каб вы мне распавялі больш падрабязна, як будзем далей дзейнічаць. Бо кожны год вяртацца такім чынам да гэтых праблемаў, напэўна, наогул сумна. Канец года, а мы за мінулы год пачынаем задняй датай вырашаць праблемы забеспячэння краіны тым, без чаго яна жыць не можа — без энерганосьбітаў», — заявіў кіраўнік краіны.

«Гэта ўжо стала такой тэмай кухонных размоваў. Думаю, гэта недапушчальна. Людзі не павінны хвалявацца. Наогул гэта нашы пытанні. Як бы ні было складана, мы іх павінны вырашаць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка нагадаў таксама аб пастаўленай задачы мець у наяўнасці альтэрнатыўныя варыянты. «Усюды павінна быць альтэрнатыва, як бы ні было складана. І па прыродным газе (гэта складаней, вядома), а па нафце тым больш», — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што падчас сустрэчы на саміце ў Бішкеку, магчыма, будзе неабходна абмеркаваць нейкія пытанні ў цэлым па беларуска-расійскіх адносінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?