Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

Такі прысуд суд Фрунзенскага раёна сёння вынес Анатолю Грынкевічу, які ў чэрвені ўдарыў бітай пешахода на вуліцы Прытыцкага ў Мінску. Акрамя гэтага, ён павінен будзе выплаціць пацярпеламу 10 тысяч рублёў маральнай кампенсацыі.

Суд прызнаў Анатоля Грынкевіча вінаватым у асабліва злосным хуліганстве (ч. 3 арт. 339 КК). Максімальны тэрмін па гэтым артыкуле — 10 гадоў пазбаўлення волі. На мінулым тыдні пракурор запрасіла для яго 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. А пацярпелы 17-гадовы фатограф Васіль Дземідовіч — 50 тысяч рублёў (каля 25 тысяч даляраў) за маральную шкоду.

Пракурор палічыла, што ў абвінавачанага не было прычын парушаць закон, і таму яго ўчынку няма апраўдання.

Абвінавачаны прызнаў сваю віну. І яго адвакат прасіў для падабароннага пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Выступаючы з апошнім словам Анатоль Грынкевіч выбачыўся перад пацярпелым і звярнуўся да суда з просьбай «не пазбаўляць яго дзіцяці бацькі, а жонку — мужа».

— Гэта самае дарагое, што ў мяне ёсць. І я не за сябе хвалююся. А за тое, як яны будуць столькі часу без маёй маральнай і фінансавай падтрымкі. Сям'я будзе расколатай. Прашу строга мяне не караць, — сказаў Анатоль Грынкевіч.

Нагадаем, 19 чэрвеня на веладарожцы на вуліцы Прытыцкага Анатоль Грынкевіч ударыў бітай па галаве пешахода - 17 гадовага фатографа Васіля Дземідовіча.

- Гэта быў удар адчаю, на эмоцыях, у выхаваўчых мэтах, - адзначыў на судзе абвінавачаны.

Ён патлумачыў, што спяшаўся дамоў, каб зрабіць укол цяжарнай жонцы.

Пракурор пабудавала сваё абвінавачанне на паказаннях сведкі, якога пацярпелыя прывялі ў суд у апошнім дзень працэсу. Ён распавёў, што яшчэ ў маі Анатоль Грынкевіч «вучыў яго ездзіць» на ровары. Канфлікт адбыўся каля месяца таму на мінскім праспекце Машэрава. І тады ў абвінавачанага таксама з сабой была біта.

Тым не менш адвакат абвінавачанага папрасіў суд прызнаць паказанні Тулача непраўдзівымі і надуманымі, а спасылкі пракурора на яго словы - недапушчальнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?