Фота: livejournal.com
Інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Санько.
«Паводле інфармацыі, якой я валодаю, Чырвоны касцёл зачынены на два дні ў сувязі з тым, што яго рыхтуюць да вялікай рэстаўрацыі. Каб паспець скончыць усе небяспечныя работы, вырашылі зачыніць яго ў будні», — пракаментаваў ксёндз.
Распрацоўкай праекта па рэканструкцыі касцёла займаецца «Мінская спадчына».
Як тлумачыў раней дырэктар прадпрыемства Павел Шыкунец, гэты помнік гісторыі досыць даўно меў патрэбу ў абнаўленні: рамонту патрабуюць ўсе інжынерныя сістэмы будынка, а таксама фасад і ўнутраныя памяшканні.