12 верасня а 21:00 на тэлеканале АНТ выйдзе чарговы выпуск праграмы «Справа прынцыпу» Вадзіма Гігіна. Тэмай для абмеркавання стануць парламенцкія выбары.
Адметнасцю перадачы стане тое, што ў эфір былі запрошаныя многія прадстаўнікі апазіцыі: Аляксей Янукевіч (БНФ), Таццяна Караткевіч («Гавары праўду»), Сяргей Калякін («Справядлівы свет»), Леў Марголін (АГП), Анастасія Дарафеева (Партыя «Зялёныя»).
Таксама ў эфіры будзе абраная дэпутатка па Стаўбцоўскай акрузе Алена Анісім. А вось дэпутатка ад АГП Ганна Канапацкая ў эфір не прыйшла.
Сярод іншых гасцей перадачы старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, лідар Патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч, прафесар Рэдфардскага ўніверсітэта ЗША Грыгорый Ёфэ.