На 8 з 20 сталічных выбарчых акругах кандыдат-пераможца набраў менш за 50%.

Найменшая падтрымка нібыта была ў Ганны Канапацкай з АГП, якая стала дэпутаткай з вынікам 23,7%. Пры гэтым «супраць усіх» прагаласавалі 27% выбарцаў.

Хто з праўладных кандыдатаў-пераможцаў паказаў найгоршыя вынікі, паводле падлікаў выбарчых камісій?

На Старавіленскай акрузе №105 у Ірыны Дарафеевай толькі 39,3% галасоў. Услед за ёй у пратаколы запісалі экс-кандыдата ў прэзідэнты Віктара Цярэшчанку (17,6%). А вось юрыста Андрэя Козіка, сына былога кіраўніка прафсаюзаў, паставілі на апошняе месца — толькі 6,4%.

Амбасадар у Аўстрыі Валер Варанецкі з'явіўся на Свіслацкай акрузе №94 у апошні момант. Сярод пераможцаў толькі Канапацкая і ён не збіралі подпісы ў сваю падтрымку.

У Варанецкага 40,7% галасоў, на другім месцы там Алег Гайдукевіч (19%), які да апошняга верыў, што яго пусцяць у парламент.

Па той жа акрузе балатаваўся «самы багаты кандыдат» Максім Крупейчанка, але яго і ягоныя мільярды паставілі на перадапошняе месца (2,8%). Ніжэй запісалі толькі Юрыя Хашчавацкага, якому не даравалі рэзкі выступ на тэлебачанні. За рэжысёра агулам нібыта прагаласавалі толькі 144 чалавекі (0,4%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?