Фантастычная расцяжка дзяўчыны не магла пакінуць абыякавымі пасажыраў, на вачах якіх адбылося гімнастычнае шоу.

На фота па выразах твару бачна, што больш за ўсіх узрадаваліся хлопцы. Адзін паспеў закахацца і цяпер шукае «палкую прыгажуню». Яго пост у суполцы ўжо назбіраў амаль 1150 лайкаў, 29 перапостаў і 420 каментаў. 

Карыстальнікі актыўна выказваюць ідэі, што б магло падштурхнуць дзяўчыну сесці на шпагат. Ці то яна палезла лавіць пакемона, ці то рыхтуецца да спаборніцтваў, ці то ёй проста бракавала месца ў вагоне. 

«А калі б раптам цягнік прытармазіў, і яна б не ўтрымалася і звалілася? Там жа сядзяць людзі, — каментуе ўчынак дзяўчыны прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін. — Што яна хацела гэтым паказаць? Сваю расцяжку? Ну можна ж выйсці на платформу, але ж не ў цягніку, які рухаецца. Ёсць жа нормы, правілы паводзінаў. Трэба думаць пра бяспеку пасажыраў. Хуткасць цягніка высокая, пры падыходзе да станцыі ён можа затармазіць досыць рэзка. Фізічную падрыхтоўку трэба дэманстраваць у іншым месцы, а не ў метрапалітэне».

Пакуль што гімнастку адшукаць не ўдалося. 

Можа быць, вы яе ведаеце? Пішыце ў каментарах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?