Аргкамітэт літаратурнай прэміі The Man Booker Prize апублікаваў кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду за 2016 год.

У шорт-ліст увайшлі творы шасці аўтараў: «Распродаж» Пола Біці (ЗША), «Эйлін» Атэсы Мошфех (ЗША), «Гарачае малако» Дэбары Леві (Брытанія), «Яго брудны план» Грэма Макрэ Бурнэ (Брытанія), «Не кажы, што ў нас нічога няма» Мадлен Тыен (Канада) і «Усё, што ўяўляе сабой чалавек» Дэвіда Шалая (Канада/Брытанія).

Імя ўладальніка Букераўскай прэміі будзе абвешчана на ўрачыстай цырымоніі 25 кастрычніка. Пераможца атрымае чэк на 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Аўтары кніг, якія трапілі ў шорт-ліст, але не сталі пераможцамі, атрымаюць чэкі на 2,5 тысячы фунтаў кожны, а таксама права на перавыданне вылучаных на прэмію кніг у спецыяльным «Букераўскім» афармленні.

***

Букераўская прэмія ўручаецца з 1969 года. Першапачаткова на яе маглі прэтэндаваць толькі аўтары з Вялікабрытаніі, Ірландыі і краін Брытанскай Садружнасці. З 2014 года на суісканне прэміі могуць вылучацца творы на англійскай мове аўтараў і з іншых краін свету, уключаючы ЗША.

Прэмію The Man Booker Prize за 2015 дні атрымаў ураджэнец Ямайкі Марлон Джэймс з раманам «Кароткая гісторыя сямі забойстваў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?