Гродзенская міліцыя шукае кампанію, якая збіла кантралёра грамадскага транспарту.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, злачынства было здзейсненае некалькі дзён таму. Брыгада кантралёраў прыбыла на прыпыначны пункт, дзе стала правяраць грамадскі транспарт. У адным з тралейбусаў апынуўся п'яны безбілетны пасажыр. Супрацоўнікі кантрольна-рэвізійнай службы спрабавалі правесці яго ў службовы аўтобус, але ён супраціўляўся. Адбыўся слоўны канфлікт.

У канфлікт пачалі ўступаць грамадзяне, якія знаходзіліся на прыпынку грамадскага транспарту. У нейкі момант туды падышла кампанія, двое мужчын паводзілі сябе агрэсіўна. Яны правакавалі супрацоўнікаў кантролю на канфлікт, а пасля нанеслі аднаму з кантралёраў некалькі удараў. Мужчына 1967 года нараджэння ўпаў на асфальт. У выніку ўдару і падзення ён атрымаў цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пералому носа, закрытага пералому пальца і закрытага пералому хвастца, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У гродзенскай міліцыі адзначаюць, што мінакі актыўна паведамлялі пра бойку, але затрымаць злачынцаў да прыезду міліцыі не ўдалося. Засталіся толькі іх фатаграфіі. Калі вы пазналі мужчын на фота, то патэлефануйце па тэлефоне ў Гродне 79-78-04 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0