У 2017 годзе мясцовыя органы ўлады могуць атрымаць права павысіць стаўкі падаткаў для рамеснікаў і ўладальнікаў аграсядзіб. Пра гэта распавёў намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў на пасяджэнні пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы ў Палаце прадстаўнікоў.

Праўда, для мясцовых саветаў дэпутатаў паставяць абмежаванне: стаўку падатку можна будзе падняць не больш чым у тры разы.

Цяпер стаўка складае адну базавую велічыню (21 рубель). Гэта значыць, што максімум, які прыйдзецца плаціць рамеснікам ці ўладальнікам аграсядзіб, — 63 рублі на год.

«Для тых, хто рэальна займаецца справай, дадаткова дзве базавыя велічыні не стануць перашкодай», — выказаў сваё меркаванне Юрый Селіверстаў і ўдакладніў, што прыняцце такога рашэння зусім не кажа пра тое, што стаўкі падымуць ва ўсіх рэгіёнах краіны адразу.

Нагадаем, у канцы мінулага года чыноўнікі ўжо абмяркоўвалі магчымасць павышэння падатку для гэтай катэгорыі. Так, для ўладальнікаў сядзіб падаходны падатак прапаноўвалася павялічыць з адной да 12 базавых велічынь у год, а для рамеснікаў — з аднаго да чатырох у год. Аднак дэпутаты не падтрымалі гэтую прапанову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?