Забудоўшчыкі павінны будуць абслугоўваць жылыя комплексы на працягу 5 гадоў пасля здачы, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.

«Самае галоўнае, на што мы павінны ў бліжэйшы час перайсці: забудоўшчык пасля будаўніцтва жылога комплексу павінен прыняць яго ў эксплуатацыю як мінімум на 5 гадоў. Забудоўшчык не перадае гэтае жыллё ЖРЭА і ЖЭС, каб жыхары высвятлялі з імі адносіны далей, а сам эксплуатуе як мінімум на працягу 5 гадоў гэтае жылое асяроддзе і вырашае ўсе пытанні, — растлумачыў Анатоль Калінін. — Якія гэта будуць дадатковыя опцыі, вырашаць людзі, якія пражываюць у комплексе, разам з забудоўшчыкам».

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што такі прынцып ужо рэалізаваны, напрыклад, у жылым раёне Новая Баравая ў Мінскім раёне. Такія праекты комплекснай забудовы павінны існаваць і ў прэміум-класе, і ў эканом-класе, лічыць ён.

«Прынцып «пабудаваў і забыўся» — гэта ўжо ўчорашні дзень. Цяпер трэба павярнуцца ў іншы бок, і ўрад настроены, каб усе будаўнікі такім чынам забяспечвалі якасць жылога асяроддзя», — рэзюмаваў Анатоль Калінін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?